Гісторыя

Гісторыя Маладога Фронту

Малады Фронт узьнік увесну 1996г. на хвалі маладзёвага супраціву, які ўзьняўся ў абарону незалежнасьці Беларусі. Дзесяткі тысячаў маладых, што выйшлі на вуліцы Менску, Гародні, Магілёва, сталі асновай для арганізаванага Маладафронтаўскага руху.

- У верасні 1997 г. прайшоў ўстаноўчы Сойм Маладога Фронту. Аддзелы й рады МФ былі створаны ў 39 гарадах Беларусі.

- У 1998 г. Малады Фронт разгарнуў шырокую культурна-асьветніцкую дзейнасьць у рамках праграммы "Маладое Адраджэньне"

- У 1998-99 гг. Малады Фронт заснаваў шэраг сатэлітных арганізацыяў, якія дзейнічаюць у асобных сфэрах маладзёвае актыўнасьці - БМА, Беларускі Відэаклюб, Асацыяцыя Маладых Прадпрымальнікаў, Эўрапейскі Шлях, Хрысьціянская Ініцыятыва.
Праграммы "Малады Фронт Пераменаў, арганізацыя была пераўтвораная ў нацыянальны рух моладзі, заснаваны на хрысьціянскіх прынцыпах.

- На прэзідэнцкіх выбарах 2001 г. Малады Фронт стаў рашаючай сілай у мабілізацыйнай кампаніі "Выбірай", якая вывела на ўчасткі для галасавання 82% моладзі: звыш 1 млн зь іх выкрэсьлілі Лукашэнку з бюлетэняў.

- У 2001 г. менфвіта Малады Фронт арганізаваў 8-месяцовую кругласуткавую вахту ў курапатах, якая завяршылася перамогай моладзі.

- Увесну 2002 г. Малады Фронт правёў нацыянальную кампанію "Беларусь ў Эўропу!". За 3 месяцы эўрапейскія акцыі адбыліся ў рэкорднай колькасці гарадоў і мястэчак - 114-ці.

- Паводле дадзеных Інстытута Гэлапа за кастрычнік 2002 г. рэйтынг Маладога Фронту сярод усяго насельніцтва Беларусі складаў 6.3% , а сярод моладзі 18-30 гадоў - 14% , пры тым, што ўсе палітычныя партыі маюць ад 0.5% да 5% папулярнасьці.

- У 2004 г. прайшоў V Сойм Маладога Фронта, на якім адбылося абнаўленьне МФ - абрана новае кіраўніцтва арганізацыі.

-2004 г. - МФ ініцыяваў стварэньне перадвыбарчага блёку моладзі "Маладая Беларусь", які выставіў на парляманцкія выбары ў ППНС 12 кандыдатаў, што сабралі ў сваю падтрымку больш 20 тысячаў подпісаў.

- Пасля ганебнага рэфэрэндуму 17 кастрычніка 2004 г, на якім Лукашэнка трэці раз зьмяніў Канстытуцыю , Малады Фронт быў адным з арганізатараў акцыяў пратэсту 18-19 кастрычніка, што потым ляглі ў аснову крымінальнае справы, па якой заснавальніка МФ Паўла Севярынца ў 2005 г. асудзілі да двух гадоў "хіміі".

- у красавіку 2005 г. разам з Нацыянальным Альянсам ў 19-ю гадавіну трагедыі ў Чатнобылі правёў "Чарнобыльскі Шлях", які быў жорстка разагнаны ўладамі. Затрыманьні ўкраінскіх грамадзян і расейскіх журналістаў , ражэм Лукашэнкі справакаваў міжнародны скандал.

Гісторыя Салігорскага Маладога Фронту


-Салігорскі МФ пачаў актыўную дзейнасць у кастрычніку 2005г.

-Актывісты Салігорскага МФ-ўдзельнікі і арганізатары акцыяў прысвечанных Дням Салідарнасці

-Актывісты Салігорскага МФ пранялі ўдзел ў кампаніях "Хопіць", "Достал","Мы хочам новага" "Год СВАБОДЫ".

-Правялі дзесяткі разнастайных флэш-мобаў,акцыяў і больш за 50 пікетаў ў падтрымку Мілінкевіча.

-Дзесяткі салігорцаў, сярод якіх актывісты МФ бралі ўдзел у акцыях пратэсту 19-25 сакавіка. 7 адбывалі адміністрацыйныя арышты, двоя пакараныя штрафам.

-Салігорскія актывісты адчулі ціск з боку ўлады:больш за 60 затрыманняў, допыты ў міліцыі і КДБ,выключэнні з навучальных устаноў.

-Сёння гэта актыўная моладзь,якая не спыняе змаганне за Вольную Беларусь!

СТАНЬ ПОБАЧ!



Адчуй дух свабоды й салідарнасьці! Стань побач з намі! Дзейнічай!

2558060 3795899 - Салігорск
Сябры
НАШ БАНЭР