На галоўную

Дзень Незалежнасьці: Бел-чырвона-белы Салігорск

Ноччу з 26 ліпеня салігорскі "Малады Фронт" здзейсніў акцыю па вывешванню бел-чырвона-белых сьцягоў. Напярэдадні Дня Незалежнасцьці на цэнтральных вуліцах горада моладзевыя актывісты вывесілі 5 штандартаў. Бел-чырвона-белы луняў і каля аднаго з руднікаў прадпрыемства Беларуськалій.

Таксама на будынку пошты, суседнім з гарвыканкамам, была вывешана расьцяжка "Жыве Беларсь!". Падчас акцыі ніхто затрыман не быў.

Салігорцы, якія раніцай 27 ліпеня ішлі на працу, уздымаючы голавы,бачылі нацыянальныя сьцягі, некаторыя ў размовах паміж сабой узгадвалі выраз "Сапраўдны Дзень Незалежнасьці".













СТАНЬ ПОБАЧ!
Адчуй дух свабоды й салідарнасьці! Стань побач з намі! Дзейнічай!

2558060 3795899 - Салігорск
Сябры
ZaSvobodu.org
НАШ БАНЭР