На галоўную

Конкурс малюнкаў "Мая Радзіма Беларусь"

Салігорскі моладзевы рух ладзіў 27 ліпеня конкурс малюнкаў "Мая Радзіма Беларусь", прысвечаны Дню Незалежнасьці.

Конкурс праходзіў каля цэнтральнай плошчы горада, малюнкі рабіліся крэйдамі на асфальце.

Недзе за 20 хвілін да пачатку конкурсу каля "Дзіцячага сьвету"(крама,каля якой адбываўся конкурс) пачала зьбірацца моладзь.

Побак дзяжурылі некалькі міліцыянтаў і людзі ў цывільным. Гэта адмоўна паўплывала на колькасць удзельнікаў: большасць спалохалася магчымых затрыманняў і упадабала быць гледачамі.

Калі салігорцы пачалі маляваць супрацоўнікі міліцыі у вуснай форме папярэдзілі моладзь аб магчымых арыштах.

Тым часам колькасць міліцыянтаў вырасла удвая. Удзельнікі мерапрыемства спадзяваліся, што за малюнкі на асфальце ніхто іх затрымліваць не будзе, тым больш улічваючы тое, што гэта цэнтар горада.

Аднак міліцыя вырашыла перашкодзіць правядзенню конкурса і пачала затасківаць людзей у машыны.

Першымі былі затрыманы актывісты "Маладога Фронту" Іван Шыла і Дзяніс Карноў, а таксама актывіст Партыі БНФ Павал Батуеў.

Праз некалькі хвілін міліцыя затрымала шчэ пяць чалавек: Глеба Сандраса, Іллю Шыла, Андрэя Тычыну, Міхала Груздзя і Барыса Пархомчука.

Паплечнікі,якія прыйшлі падтрымаць затрыманных актывістаў, рабілі крэйдамі надпісы насупраць пастарунку, кшалту "Свабоду!", "Жыве Беларусь" і г.д

Праз некалькі гадзін усе удзельнік конкурсу малюнкаў былі вызвалены.

На гэтым конкурс не скончыўся: моладзь вярнулася і пачала ізноў маляваць на тым жа месцы. Там іх чакалі супрацоўнікі міліцыі, якія спачатку спрабавалі затрымаць некалькіз чалавек, але параішыўшыся вырашылі наглядаць.

Увечары, каля намаляваннага бел-чырвона-белага сьцяга былі выставлены свечкі. Гэта была фінальная кропка.





Супрацоўнік міліцыі з лічбавай камэрай













капітан міліцыі Віктар Аладка і Дзяніс Карноў





Затрыманьне Дзяніса Карнова





Затрыманьне Івана Шылы



Затрыманьне Паўла Батуева

























СТАНЬ ПОБАЧ!
Адчуй дух свабоды й салідарнасьці! Стань побач з намі! Дзейнічай!

2558060 3795899 - Салігорск
Сябры
ZaSvobodu.org
НАШ БАНЭР